Новости
У дзень свайго 82-годдзя Леанід Калодка прабег 10 км марафону за гадзіну
07 Сентября 2016
1176

Фота: zhodinonews.by.

Леанід Калодка — крайні злева, Андрэй Караленка — крайні справа. У сярэдзіне — іншыя ўдзельнікі Мінскага паўмарафону Вечаслаў Варанцоў і Арнольд Слуцкер. Усе яны з Жодзіна.

Віктар Кучынскі пачаў бегаць у 51 год. Цяпер ён трэніруецца не кожны дзень. Маўляў, трэба не стаміцца і пры гэтым атрымаць задавальненне. На Мінскім паўмарафоне 82-гадовы Віктар Кучынскі прабягае дыстанцыю ў 21 кіламетр за 2:15:03.

"Праўда, раблю доўгія прабегі: па 15, 20, а бывае і па 30 кіламетраў, — заўважае Віктар Пятровіч.Але я бягу інтэрвальна, спакойна. 80 крокаў двайных бягу, а потым 50 двайных — пешшу. І так 5 кіламетраў. Я сябе не абцяжарваю, але даводзіцца папацець. Ды і ўзрост ужо. Я часам хаджу да медыкаў. Выявіў нядаўна склероз артэрый. Але дактары кажуць, што бегаць можна. Трэба ж даваць устраску арганізму".

Андрэй Караленка падчас Мінскага паўмарафону. Фота:minskhalfmarathon.by

Андрэй Караленка з Жодзіна пачаў бегаць у 66 гадоў разам з сабакам:

"Знайшоўся прыблудны сабачка, я з ім хадзіў, ён рос, потым з ім бегаў, а потым мяне ўбачылі хлопцы і кажуць: "Што ты адзін бегаеш? Давай да нас у клуб пры Белазе". Цяпер з імі бегаю".

Сёлета на Мінскім паўмарафоне 80-гадовы Караленка 10 кіламетраў прабягае за 1:34:28. Некалі гэтую ж адлегласць прабягаў за 54 хвіліны. Цяпер за рэкордамі жодзінец не ганяецца.

"На гэта ёсць дзве прычыны, — тлумачыць мужчына. — Я стаў старэйшым і слабейшым і бягу з фотакамерай, фатаграфую тых, хто бяжыць мне насустрач. А потым фота гэтых хлопцаў і дзяўчат выкладваю на сайт "РэтраПогляд". На паўмарафоне я маладых не абганяў. Вядома, мог бы абагнаць дзяўчат з педуніверсітэта, яны беглі слабей за мяне. Але я гэтага не рабіў, я іх фатаграфаваў. Усе мяне вітаюць, бо думаюць, што я самы стары і самы слабы. Але я не самы стары на гэтым марафоне".

…У дзень Мінскага паўмарафона, 4 верасня Леанід Аляксандравіч Калодка святкуе свой 82-і Дзень нараджэння і прабягае 10 кіламетраў роўна за гадзіну! Па яго словах, арганізатары прабегу мусяць улічыць адну важную рэч: групу 70+ падзяліць на дзве: 70-79 і 80+. Бо бегуны 1946-га года нараджэння, натуральна, шпарчэйныя за тых, хто старэйшы за іх на 12 гадоў.

Леанід Калодка падчас Маскоўскага марафону.
Фота з сацыяльных сетак

Леанід Аляксандравіч сапраўдны фанат бегу, ён фіксуе ўсе свае дасягненні ў адмысловым сшытку.

"Калі сышоў на пенсію, я сказаў, што працаваць больш не буду, а буду займацца бегам. І вось за гэтыя 18 гадоў я прабег 67 тысяч кіламетраў, ўзяў удзел у 103 марафонах на 42 кіламетры. У мяне запісаныя ўсе дні — колькі я прабег і з якой хуткасцю. Люблю бег".

Цяпер бегае Леанід Калодка не кожны дзень. Калі раней за месяц прабягаў 300-400 кіламетраў, цяпер толькі 150. На здароўе не скардзіцца. Ціск — 130 на 80. Пульс у спакойным стане — 48 удараў у хвіліну. Пры бегу — 160.

"Я так добра сябе адчуваю толькі з-за бегу", — рэзюмуе Леанід Аляксандравіч.

Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.
КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ