Навіны
ДАСТУПНЫ ДАДАТКОВЫЯ СЛОТЫ НА ДЫСТАНЦЫЮ 5.5 КМ НА МІНСКІМ ПАЎМАРАФОНЕ. ПАСПЕЙЦЕ ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА!
02 Сентября 2021
286


Паважаныя аматары бегу! Рады паведаміць вам, што ў сувязі з аптымізацыяй удзельнікаў Мінскага паўмарафона, арганізацыйным камітэтам было прынята рашэнне аб адкрыцці дадатковых 500 слотаў на дыстанцыі 5.5 км. Менавіта гэты забег традыцыйна карыстаецца найбольшай папулярнасцю сярод прыхільнікаў актыўнага і здаровага ладу жыцця.

Калі вы хацелі выйсці на старт менавіта на дадзенай дыстанцыі і не паспелі зарэгістравацца раней, то гэта ваш шанец. Пераходзіце ПА СПАСЫЛЦЫ і спяшайцеся стаць часткай Мінскага паўмарафону!

Нагадаем, што па эпідэміялагічнага прычынах у гэтым годзе вызначаны агульны ліміт ўдзельнікаў мерапрыемства ў 10000 чалавек. Устаноўленая колькасць удзельнікаў захаваецца.

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ