Савет ветэранаў
26 Марта 20:00
У адрас Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі паступіў ліст ад Юрыя Яўгенавіча Крупіцы з просьбай вызваліць яго ад займанай пасады старшыні Савета ветэранаў па сямейных абставінах. Ён узначальваў рух «Masters» у нашай краіне з 9 лістапада 2016 года, калі паводле галасавання членаў Прэзідыума быў створаны Савет. За час працы Юрыя Яўгенавіча ветэранскі рух у Беларусі выйшаў на зусім іншы ўзровень, набраў сур'ёзныя абароты, у адкрытых нацыянальных чэмпіянатах прынялі ўдзел прадстаўнікі многіх краін, а на еўрапейскія і сусветныя форумы рэгулярна і прадуктыўна выязджалі немалыя нашы дэлегацыі.