Навіны
ВЫНІКІ ЧЭМПІЯНАТУ БЕЛАРУСІ ПА ЭСТАФЕТНЫМ БЕГУ + ФОТА І ПРАТАКОЛ
05 Июня 2021
301


З нядаўняга часу такі лёгкаатлетычны вiд, як эстафеты, праводзіцца ў рамках асобнага чэмпіянату Беларусі. Сёння на сталічным стадыёне Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыкі прайшоў дадзены старт, які прадэманстраваў гатоўнасць нашых каманд. Расказваем аб выніках і дзелімся фота.


Першымі на старт выйшлі прадстаўнікі мужчынскай спрынтарскай эстафеты - 4х100 метраў, дзе было праведзена два забегі.

Эстафета 4х100 метраў. Мужчыны

Нацыянальная зборная, у складзе якой Дзяніс Блізнюк, Юрый Забалотны, Станіслаў Дарагакупец і Максім Грабарэнка паднялася на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару, пераадолеўшы этапы за 39.82.


На другую прыступку п'едэстала паднялася каманда Мінска, гонар якой адстойвалі наступныя спартсмены: Кірыл Старавойтаў, Мікіта Міхейка, Кірыл Міцько і Антон Пушкароў. Спартсмены зафіксавалі вынік 42.31.

Замкнула тройку прызёраў каманда Мінскай вобласці, якую прадстаўлялі Сяргей Дабравольскі, Іван Хадатовіч, Раман Трубач, Сяргей Кудрашоў. Выніковы час зборнай - 42.53.

***

Услед за хлопцамі быў праведзены адзін забег у жаночай спрынтарскай эстафеце.

Эстафета 4х100 метраў. Жанчыны

Прадстаўніцы нацыянальнай зборнай, а гэта Карына Несцерава, Кацярына Харашкевіч, Яніна Рапека і Кацярына Жываева святкавалі сёння перамогу з вынікам 45.79.


Сярэбранымі прызёрамі сталі спартсменкі, якія прадстаўляюць каманду Мінск-1. А гэта - Ангеліна Пратасевіч, Кацярына Журбенкова, Ганна Мядоўская і Аляксандра Харчанка. Выніковы вынік дзяўчат 47.25.

На трэцюю прыступку п'едэстала падняліся дзяўчаты з зборнай Мінскай вобласці: Юлія Грабарэнка, Ганна Лаўрова, Ангеліна Хісамудзінава і Таццяна Дзянько - 48.21.

***

Далей наша ўвага была прыкавана да больш доўгім эстафетным забегу, а гэта 4х400 метраў.

Першымі на старт выйшлі мужчыны. Два забегі было заяўлена на дадзены старт.

Эстафета 4х400 метраў. Мужчыны

І зноў не было роўных нацыянальнай зборнай, якую прадстаўлялі Раман Валодзькін, Марк Патей, Ігар Зубко і Аляксей Лазараў. Сёння хлопцам пакарыўся наступны вынік - 3:09.15.


На другім радку выніковага пратакола размясцілася каманда Мінска, а гэта Кірыл Старавойтаў, Яраслаў Андрыеўскі, Максім Жордачкін і Кірыл Карачун - 3:15.31.

Замкнула прызавую тройку зборная Гродзенскай вобласці: Сяргей Пустабаеў, Арцём Калачоў, Аляксандр Таўрук і Ян Злома. Выніковы час каманды - 3:16.10.

***

Напрыканцы чэмпіянату на старт выйшлi два жаночыя эстафетныя забегі.

Эстафета 4х400 метраў. Жанчыны

Не дзіўна, але факт - нацыянальная каманда у складзе Астэрыі Лімай, Юліі Блізнец, Аляксандры Хільмановіч і Крысціны Мулярчык паднялася на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару - 3:30.80.


"Срэбны" радок пратаколу за прадстаўніцамі Брэста, а гэта Яніна Рапека, Кацярына Белановіч, Ангеліна Равіч і Кацярына Жываева. Сёння спартсменкі набеглі 3:43.01.

Валянціна Чымбор, Вікторыя Вайткун, Вікторыя Кушнір і Паліна Кіберава з Гродзенскай вобласці становяцца бронзавымі прызёрамі чэмпіянату краіны. Час дзяўчат - 3:46.01.

***

ВЫНІКОВЫЯ ПРАТАКОЛЫ ЧЭМПІЯНАТУ БЕЛАРУСІ ПА ЭСТАФЕТНЫМ БЕГУ

***

Тут мы сабралі падборку яркіх кадраў, а таксама падрыхтавалі для вас поўны ФОТААЛЬБОМ:






КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ