Навіны
ВАЖНА: НАЯЎНАСЦЬ СЕРТЫФІКАТА "I RUN CLEAN " АБАВЯЗКОВА ДЛЯ ЎДЗЕЛУ Ў РЭСПУБЛІКАНСКІХ СПАБОРНІЦТВАХ!
10 Января 2022
135


"I run clean" - гэта сучасная антыдопінгавая адукацыйная праграма і база ведаў Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі, распрацаваная пры ўдзеле атлетаў, афіцыйных асоб у галіне спорту, педагогаў і экспертаў допінг-кантролю. Яна прызначана для падтрымкі і дапаўнення праграм, якія прапануюць федэрацыі, нацыянальныя антыдопінгавыя агенцтва і іншыя арганізацыі. Выкарыстанне дадзенай онлайн-платформы дапамагае атлетам і ўсім, хто любіць спорт, адыграць сваю ролю ў барацьбе з допінгам.

Прыняўшы ўдзел у праграме, азнаёміўшыся з старанна падабранай базай ведаў і прайшоўшы восем прапанаваных модуляў, атлет атрымлівае дыплом з асабістым сертыфікацыйных нумарам. Гэты дыплом з'яўляецца не толькі пацвярджэннем праходжання праграмы, але і абяцаннем спартсмена прытрымлівацца антыдопінгавых правілаў і сумленнай гульні.

Пачынаючы з 2018 года, наяўнасць гэтага дыплома з'яўляецца абавязковым крытэрыем для допуску да ўдзелу ў еўрапейскіх спаборніцтвах. А мы хочам нагадаць, што з 2022 года наяўнасць дадзенага дыплома (сертыфіката) з'яўляецца абавязковым для выступлення ў рамках рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў, якія праводзяцца ў нашай краіне. Таксама да ўдзелу дапускаюцца толькі тыя спартсмены, якія аплацілі членскі ўзнос ГА "БФЛА".

Кантроль наяўнасці сертыфіката і аплаты членскага ўзносу ускладаецца на старэйшых трэнераў па рэгіёнах, і будзе правярацца на момант заяўкі і допуску да спаборніцтваў.

Прайсці дадзены курс можна па СПАСЫЛЦЫ.

Важна: уносіце сваё прозвішча і імя на лацінцы ў адпаведнасці з пашпартам!

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ