Навіны
У НАК ЎШАНОЎВАЛІ ЮНЫХ БЕЛАРУСКІХ ЛЁГКААТЛЕТАЎ
14 ЯНВАРЯ 2022
69


Учора, 13 студзеня, у Зале алімпійскай славы Нацыянальнага алімпійскага камітэта ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" адбылося ўшанаванне пераможцаў і прызёраў сусветных школьных гульняў U15, студэнтаў-спартсменаў Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2021 года, Спартакіяды Саюзнай дзяржавы. Лепшыя атлеты прынеслі ў скарбонку спартыўных дасягненняў краіны 63 медалі.

Спартсменаў павіншавалі: Першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Ірына Старавойтава, намеснік міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Аляксандр Барауля, выконваючая абавязкі генеральнага сакратара НАК Беларусі Ксенія Санковіч, старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, прызёр Алімпійскіх гульняў Іван Ціхан, старшыня Беларускай федэрацыі таэквандо Вячаслаў Бержац, намеснік старшыні Беларускай федэрацыі дзюдо Вячаслаў Мацвяйчук.

Вітаючы пераможцаў і прызёраў міжнародных спаборніцтваў, Ірына Старавойтава канстатавала: "Сёння вы ганаровыя госці ў Нацыянальным алімпійскім камітэце Рэспублікі Беларусь. Вы ўслаўляеце беларускі спорт на міжнароднай арэне, уносіце ўклад у развіццё спорту сваімі вынікамі, уменнямі і навыкамі. Я хачу падзякаваць Вам за працавітасць, настойлівасць, волю, цярпенне, за ўсё тое, што вядзе кожнага спартсмена да пераможнага фінішу. Хачу пажадаць вам і ў далейшым умець расстаўляць прыярытэты і прытрымлівацца іх, і пры гэтым - заставацца здаровымі, разумнымі і творчымі".

У нашай краіне створаны максімальна спрыяльныя ўмовы для развіцця прафесійнага, школьнага і студэнцкага спорту. Які год запар беларускія спартсмены годна прадстаўляюць Беларусь на міжнародных школьных і студэнцкіх спаборніцтвах і радуюць сваімі вынікамі.

Нагадаем, што ўпершыню ў гісторыі з 11 па 19 верасня 2021 года ў Бялградзе праходзілі сусветныя школьныя гульні да 15 гадоў пад эгідай Міжнароднай федэрацыі школьнага спорту (ISF). Спаборніцтвы былі арганізаваныя па 14 відах спорту для школьнікаў ва ўзросце ад 13 да 15 гадоў сярод 43 краін свету. Нашу каманду прадставiлі 26 юных спартсменаў, якія змагаліся за медалі ў чатырох відах спорту: лёгкая атлетыка, плаванне і тхэквандо, дзюдо.

Вынікам удзелу ў сусветных школьных гульняў U15 для каманды Рэспублікі Беларусь сталі 35 медалёў (8 залатых, 11 сярэбраных і 16 бронзавых).










Крынiца: edu.gov.by

Фота: noc.by


КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ