Навіны
СЕМІНАР НА ТЭМУ "СПАРТЫЎНЫЯ ТРАЎМЫ І ЯК ІХ ПАЗБЕГНУЦЬ" УЖО ЗУСІМ ХУТКА. СТАНЬ УДЗЕЛЬНІКАМ АДУКАЦЫЙНАГА МЕРАПРЫЕМСТВА!
02 Ноября 2020
411


ТАА «Грэйт Сэт» пры падтрымцы Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі запускае серыю адукацыйных семінараў пра бегавы рух, якія могуць быць карысныя для ўсіх аматараў актыўнага ладу жыцця!

6 лістапада ў 17:00 на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" пройдзе першы семінар на тэму "Спартыўныя траўмы пры бегу і як іх пазбегнуць".

Лектарам семінара выступіцьДзмітрый Мікалаевіч Савеня, урач 1 катэгорыі, урач спартыўнай медыцыны, урач функцыянальнай дыягностыкі, неўролаг, вопыт працы якога складае 16 гадоў

Сфера прафесійных інтарэсаўтраўматычныя і дэгенератыўныя захворванні апорна-рухальнага апарата, захворванні пазваночніка, спартыўныя траўмы, карэкцыя трэніровачнага працэсу, функцыянальныя парушэнні.

Дадатковая інфармацыя: Дзмітрый Мікалаевіч працуе з нацыянальнай камандай па біятлоне, удзельнічае ў праграме федэрацыі біятлону па адборы перспектыўнай моладзі, пастаянна шукае новыя методыкі функцыянальнага кантролю стану спартсменаў і карэкціроўкі трэніровачнага працэсу ў залежнасці ад магчымасцяў арганізма.

КОШТ АДУКАЦЫЙНАГА СЕМІНАРА – 25 БЕЛАРУСКІХ РУБЛЁЎ

У пакет удзельніка ўваходзіцьзносіны ў фармаце «пытанне-адказ», сертыфікат удзельніка, кава-паўза, відэазапіс канферэнцыі, карысныя матэрыялы ад лектара

Як аплаціць удзел: пасля запаўнення формы рэгістрацыі вам на пошту прыйдзе інструкцыя па аплаце і больш падрабязная інфармацыя аб семінары.

РЭГІСТРАЦЫЯ

Чакаем усіх жадаючых пашырыць дыяпазон сваіх ведаў і атрымаць карысную інфармацыю для далейшага росту і развіцця!

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ