Навіны
РЭЗУЛЬТАТЫ І КАМЕНТАРЫІ ПЕРАМОЖЦАЎ РЭСПУБЛІКАНСКАГА СПАБОРНІЦТВА НА ПРЫЗЫ М.М. ЖАЛАБОЎСКАГА. ДЗЕНЬ ПЕРШЫ + ПРАТАКОЛ І ФОТАЗДЫМКІ (ЗАВЕРШАНА)
14 Августа 2020
791


На стадыёне РЦАП па лёгкай атлетыцы пачынаюцца Рэспубліканскія спаборніцтвы на прызы ўдзельніка Алімпійскіх гульняў 1968 года Міхаіла Мікалаевіча Жалабоўскага. Праграма пройдзе ў два дні. Сёння ўдзельнікі разыграюць паміж сабой 18 камплектаў узнагарод, 2 з якіх будуць уручаны ў жаночай і мужчынскай эстафетах 4х100 метраў.

Вашай увазе расклад сённяшняга спаборніцкага дня:


Поўную праграму спаборніцтваў можна паглядзець ТУТ.

Першы від праграмы сёння - жаночы скачок з шастом. Дзяўчаты ўжо пачынаюць выконваць спробы, а адразу па завяршэнні іх спаборніцтваў у сектар для размінкі выйдуць мужчыны. У 15:00 у свой сектар выйдуць штурхальніцы. А 15:00 стартуюць жаночыя забегі на 100 метраў, у 15:15 - мужчынскія.

***

Жанчыны. Скачок з шастом

Пераможцай спаборніцтваў чакана стала Крысціна Канцавенка. Яе рэзультат сёння – 4.05м. Усе свае спробы Крысціна сёння выконвала з кароткага разбегу.


- Скакала сёння з кароткага разбегу, з васьмі крокаў, і магу сказаць, што паказаным вынікам - 4.05 - я вельмі задаволена. У нас атрымалася добрая трэніроўка з планкай, зараз мы мэтанакіравана адпрацоўваем тэхніку скачка. І, у прынцыпе, усё нядрэнна.

На другой пазіцыі завяршыла спаборніцтвы Крысціна Мудрагель, лепшай спробай якой апынуўся скачок на 3.25м.

Людзміла Еўтушэнка паказала сёння такі ж рэзультат (3.25м), аднак па спробах стала бронзавым прызёрам спаборніцтваў.

Усе тры медалісткі турніру прадстаўляюць Гомельскую вобласць і трэніруюцца ў А.М. Марчанкова і Т.Г. Смяян

.

***

У бегу на 100 метраў у жанчын пройдзе 2 забегу, у кожным з якіх выступіць па 5 дзяўчат. Па іх выніках восем лепшых выйдуць у фінал спаборніцтваў. Склад другога забегу значна мацней першага, сярод яго ўдзельніц і лідар нашага жаночага спрынту Крысціна Ціманоўская, і рэкардсменка краіны сярод юніёраў у бегу на 400 метраў Аліна Лучшава, і адна з вядучых юніёрак Ганна Лаўрова, а таксама варыятыўная спрынтарша Кацярына Харашкевіч.

***

СКЛАД ФІНАЛУ Ў БЕГУ НА 100 МЕТРАЎ У ЖАНЧЫН

Марыя Ламака (г. Мінск) – 13.75

Аляксандра Кавалёва (Гомельская вобласць) – 13.04

Ганна Лаўрова інская вобласць) – 12.53 

Крысціна Ціманоўская (Магілёўская вобласць) – 11.92

Кацярына Харашкевіч (г. Мінск) – 12.02

Аліна Лучшава (Гомельская вобласць) – 12.16

Кацярына Журбенкова (г. Мінск) – 12.77

Вераніка Самойлава (Мінская вобласць) – 13.19

***

Рыхтуюцца да забегу мужчыны. Таксама 2 папярэдніх забегу нас чакае. У фінал патрапяць уладальнікі васьмі лепшых рэзультатаў. Другі забег тут таксама будзе мацней.

***

СКЛАД ФІНАЛУ Ў БЕГУ НА 100 МЕТРАЎ У МУЖЧЫН

Дзяніс Дзенісевіч (Мінская вобласць) – 12.52

Іван Трафімовіч (Гомельская вобласць) – 11.68

Сяргей Дабравольскі (Мінская вобласць) – 11.49

Максім Богдан (Брэсцкая вобласць) – 10.73

Мікіта Міхейка (г. Мінск) – 11.23

Антон Пушкароў (г. Мінск) – 11.36

Дзяніс Лебедзенка (г. Мінск) – 11.50

Ягор Тубіс (Мінская вобласць) – 12.02

***

Жанчыны. Штурханне ядра

Прадстаўніца Гродзенскай вобласці Алена Пасечнік сёння выступала сола. У сваёй лепшай спробе Алена адправіла ядро на адзнаку 17.40м. Трэнеры: В.А. Пензікаў, М.Г. Кулінковіч, Г.М. Сініцын.


- Пасля чэмпіянату я моцна расслабілася, як быццам выканала ўсе свае мэты, пастаўленыя на гэты сезон. Хоць на самой справе гэта не так. Алімпійскі нарматыў у дадзены момант па вядомых прычынах я выканаць не магу, але спадзяюся, што мой сезон на гэтым не скончаны, што будуць адкрытыя межы і я яшчэ выступлю за мяжой на якіх-небудзь стартах. Дзякуй, вядома, за падтрымку майму трэнеру, сябрам, сваякам і Віктару Труса.

***

Жанчыны. 400м

У фінале з трох удзельніц першай фінішавала Ангеліна Хісамудзінава з рэзультатам  58.69. Трэнеры: В.М. Полагаў, Т.Ф. Нарэйка, М.А. Скараход.


- Рэзультатам я не асабліва задаволеная, хацелася прабегчы хутчэй. Думаю, не хапае стартаў, каб разбегчыся, таму што мая асноўная спецыялізацыя - 400м з бар'ерамі, і гладкую дыстанцыю бегаю не так часта. На гэтым мой сезон скончаны, і, у прынцыпе, ён склаўся нядрэнна. 

На другой пазіцыі завяршыла дыстанцыю Алёна Зыкава, якая зафіксавала на фінішы рэзультат  1:01.00. Трэнеры Алёны: Т.Ф. Нарэйка, брыгада Полагавых, брыгада Галкіных.

Аксана Сулімчык заняла трэцяе месца. Яе рэзультат сёння - 1:03.62. Спартсменку трэніруе І.А. Навіцкі.

***

Мужчыны. 400м

Пераможцам спаборніцтваў стаў прадстаўнік горада Мінска Аляксандр Васілеўскі з рэзультатам  48.04. Трэнеры: А.В. Чыпізубаў, А.М. Кругленя.


- Да апошняга не ведаў, ці буду выступаць на дадзеных спаборніцтвах. Раніцай прачнуўся, і пабольвала нага. Вырашыў, што пасля размінкі вызначу, бегчы ці не. Можна сказаць, што выйшаў на старт напалову гатовы. Вядома, адчуваецца псіхалагічная стомленасць ад такога нестабільнага сезона. Думаю, што гэты старт стане заключным, а падрыхтоўка працягнецца да зімовага сезону і да больш высокіх мэтаў і рэзультатаў.

Серабро дасталося прадстаўніку Гомельскай вобласці Марку Пацею. Ён пераадолеў адзін круг за 48.98. Трэнеры: П.М. Масціч, В.У. Платонаў, Г.І. Верасава.

Кірыл Борыс заняў трэцяе месца ў гэтым фінале. Яго рэзультат на фінішы - 49.12. Трэніруюць атлета В.М. Полагаў, Т.Ф. Нарэйка, А.М. Турчановіч.

***

Мужчыны. Скачок з шастом

Вадзім Котык стаў пераможцам спаборніцтваў з вынікам 4.40м. Першынство яму дасталося па спробах, паколькі ўвесь п'едэстал паказаў сёння аднолькавыя рэзультаты. Трэнеры: А.М. Марчанка, Т.Г. Смяян. Спартсмен прадстаўляе Гомельскую вобласць.


Другое месца дасталася прадстаўніку горада Мінска Вадзіму Саевічу. Трэніруе атлета Ю.П. Каташ.

Яраслаў Кавалёў, які таксама прадстаўляе горад Мінск заняў трэцяе месца. Трэнер - Л.М. Рунцо.

***

Жанчыны. 100м

Кацярына Харашкевіч з рэзультатам  12.08 стала пераможцай фінальнага забегу. Спартсменка выступае за горад Мінск і трэніруецца ў Н.І. Башко, Л.І. Сафроннікавай.


- Яшчэ на чэмпіянаце я вырашала, якую дыстанцыю бегчы, але спынілася на 400-метроўцы. Здаецца, нядрэнна атрымалася. Сёння вырашылі праверыць хуткасць, для разумення, як пачынаць 400 метраў па раскладцы. Рэзультатам, вядома, незадаволеная, хацелася выбегчы з 12 секунд. Спадзяюся, што з Крысцінай Ціманоўскай, якая сышла, усё добра і заўтра яна складзе нам канкурэнцыю на 200 метраў.

Другой фінішавала прадстаўніца Гомельскай вобласці Аліна Лучшава. Яе фінальныя секунды склалі 12.29. Трэнеры: П.М. Масціч, А.А. Сінкевіч, Е.П. Вярэніч.

Ганна Лаўрова стала трэцяй з рэзультатам 12.53. Спартсменка выступае за Мінскую вобласць і трэніруецца ў брыгады Трахімчыка, Г.І. Варанцова.

***

На стадыёне на дадзены момант праходзяць спаборніцтвы ў мужчынскім штурханні ядра. Да старту рыхтуюцца фіналісты ў бегу на 100 метраў у мужчын.

***

Мужчыны. 100м

Максім Богдан з Брэсцкай вобласці атрымаў сёння ўпэўненую перамогу з рэзультатам 10.87. Трэнеры: Л.І. Сафроннікаў, В.Г. Ярашэвіч.


- Гэта трэці старт у сезоне і, шчыра кажучы, іх было мала гэтым летам. Прычыны ўсім вядомыя. Рады, што ўдалося перапісаць асабісты рэкорд у гэтым годзе. На гэтым старты скончаны, цяпер - заслужаны адпачынак. Сёння не той час, які хацелася б паказаць. У апошні час на трэніроўках не ўсё атрымлівалася з выхадам са старту, а на спаборніцтвах - то калодкі не тыя, то моцны сустрэчны вецер.

Мікіта Міхейка, які фінішаваў другім, з горада Мінска. Яго рэзультат – 11.33. Трэнеры: І.Ф. Трахімчык, Т.М. Лядоўская.

Трэцім фінішную рысу перасёк Антон Пушкароў з рэзультатам 11.49. Спартсмен прадстаўляе горад Мінск і трэніруецца ў В.С. Цецерукова, брыгады Сафроннікавых.

***

Мужчыны. Штурханне ядра

Аляксей Нічыпар атрымаў упэўненую перамогу ў сектары ў рэзультатам 19.51м. Спартсмен прадстаўляе Гродзенскую вобласць і трэніруецца ў В.А. Пензікава, В.А. Арлова.


- Я хацеў выступаць на гэтых спаборніцтвах, хацеў штурхаць далёка - далей, чым на чэмпіянаце Беларусі. На трэніроўках ядро ляцела за 20-метровую адзнаку, думаў, што сёння ўдасца 20.70 «чапануть», а ў выніку выйшла 19.51... Складалася сёння не вельмі добра, не атрымліваўся паварот. Заўтра яшчэ пакідаю дыск, і мы ўжо паступова пачалі пераходзіць да падрыхтоўчага перыяду. Хачу сказаць дзякуй майму адзінаму сённяшняму саперніку за тое, што ў сектары я сёння быў не адзін, за тое, што ён выйшаў і прыняў удзел.

Другім спаборніцтвы завяршыў Антон Шапавалаў, які выступае за горад Мінск, з рэзультатам 6.16м.

***

Паколькі і ў мужчынскім, і ў жаночым кароткім бар'ерным спрынце было ўсяго па адным забегу, усе ўдзельнікі прайшлі ў фінал. Мужчынскі фінал пройдзе сёння ў 17.45, а жаночы адбудзецца ў 17:30.

***

Жанчыны. Скачок у даўжыню

Вольга Анцікян з рэзультатам 5.69м стала сёння лепшай у сектары. Спартсменка выступае за горад Мінск і Брэсцкую вобласць. Трэнеры: В.А. Сафронаў, С.В. Салямановіч.


Мінчанка Аляксандра Маліноўская стала другой з рэзультатам 5.06м. Трэнеры: В.А. Сафронаў, А.С. Суббота.

Трэці рэзультат – 5.03м, паказала Вольга Гарачкіна, якая прадстаўляе Мінскую вобласць. Трэнеры: В.Л. Фамічоў, А.Н. Марчанкаў, Т.Г. Смяян.

***

Жанчыны. 100м з/б

Прадстаўніца Віцебскай вобласці Святлана Парахонька фінішавала ў гэтым фінале першай. Яе рэзультат – 13.24. Спартсменку трэніруюць В.М. Мяснікоў, А.С. Гуцін.


- Дваякае адчуванне ад сезону. Было мала стартаў, не ўдалося разбегчыся паўнавартасна. Да гэтых спаборніцтваў не рыхтаваліся, і, магчыма, яны апошнія гэтым летам.

Прадстаўніца Брэсцкай вобласці Святлана Шасцюк стала трэцяй. Рэзультат Святланы – 14.49. Трэнеры: К.В. Цвердахлеб, В.М. Мяснікоў.

Анжаліка Сізова з рэзультатам 15.37 заняла трэцяе месца. Спартсменка прадстаўляе Магілёўскую вобласць і трэніруецца ў Л.М. Зарэцкай, Б.Н. Хаткевіч.

Руслана Рашкаван здзейсніла фальстарт.

***

Мужчыны. 110м з/б

Чакана першае месца ў гэтым фінале заняў Віталь Парахонька з рэзультатам 13.91. Спартсмен прадстаўляе Віцебскую вобласць і трэніруецца ў Л.В. Аліяр, В.М. Мяснікова.


- Сезон быў, вядома, скамечаным, але нават у такіх умовах удалося набегчы 13.53. Адчуваў сваю гатоўнасць і жаданне бегчы хутка, але не атрымалася рэалізаваць усё, на што гатовы.

Другім перасёк фінішную рысу Іван Хадатовіч, які выступае за Мінскую вобласць, з рэзультатам 14.44. Трэнеры: В.М. Полагаў, Т.Ф. Нарэйка, Ж.С. Шуляк.

Трэцім фінішаваў прадстаўнік Магілёўскай вобласці Віктар Сінкавец. Яго рэзультат сёння - 14.72. Трэніруецца Віктар у В.М. Мяснікова, У.М. Данскога.

***

Жанчыны. Кіданне кап’я

Вікторыя Ермакова была сёння лепшай у сектары з рэзультатам 56.49м. Спартсменка выступае за Гомельскую вобласць і трэніруецца ў В.М. Сасімовіча, Н.А. Брэля.


Другое месца заняла мінчанка Аляксандра Станкевіч - 37.58м. Трэнер - Г.В. Калнавотчанка.

Рэзультат 34.88м прынёс Лізавеце Пятрэнка з Мінскай вобласці трэцяе месца.

***

Жанчыны. 1500м

Таццяна Шабанава, якая прадстаўляе Магілёўскую вобласць стала пераможцай забегу. Резлуьтат Таццяны - 4:20.05. Трэніруюць спартсменку А.Б. Салсанаў, А.В. Андрыеўскі.


- Ехала на гэты старт, як на заключны ў сезоне, паставіць, як кажуць, кропку. Зноў не атрымалася ў мяне «прабіць» бар'ер у 4:20, але бегла я па дыстанцыі адна. Хачу сказаць дзякуй майму трэнеру за ўсё.

Інна Новік, якая прадстаўляе Брэсцкую вобласць, заняла другое месца з рэзультатам 4:29.61. Трэнеры: В.В. Дубойскі, А.А. Гардзееў.

Трэцяй фінішавала Ганна Кротава, якая выступае за горад Мінск. Яна пераадолела дыстанцыю за 4:47.96. Трэніруюць спартсменку С.Л. Давыдзька, Іваноў.

***

Мужчыны. 1500м

Сяргей Платонаў стаў пераможцам забегу і ўладальнікам спецыяльнага прыза М.Н. Жалабоўскага. Яго рэзультат сёння - 3:45.35. Спартсмен прадстаўляе Магілёўскую вобласць. Трэнеры: А.І. Кіцэнка, В.С. Баленкоў, С.А. Кіцэнка.


- Сёння беглася нядрэнна. Дзесьці правёў я, дзесьці - Сяргей Карпаў. Пракацілі па дыстанцыі, атрымаўся той час, на які разлічвалі. На гэтай ноце, хутчэй за ўсё, сезон скончаны.

Другое месца заняў яшчэ адзін прадстаўнік Магілёўскай вобласці Сяргей Карпаў з рэзультатам 3:46.63. Трэніруюць Сяргея А.І. Кіцэнка, брыгада Пякарскіх.

З рэзультатам 3:51.36 трэцім фінішную рысу перасёк прадстаўнік Гомельскай вобласці Вадзім Старасценка. Трэнеры: У.І. Якутовіч, В.К. Карпаў.

***

Эстафеты 4х100м сёння праводзіцца не будуць.

***

Мужчыны. Кіданне кап’я

Мікалай Васільцоў стаў пераможцам спаборніцтваў з рэзультатам 66.69м. Спартсмен прадстаўляе Мінскую вобласць, трэнеры: М.М. Новік, В.М. Сасімовіч.


Мінчанін Андрэй Марыновіч стаў сёння другім з лепшай спробай на 55.90м. Трэнер - У.П. Занько, Гаралёў.

***

Мужчыны. Скачок у даўжыню

Лепшы рэзультат сёння паказаў прадстаўнік Гродзенскай вобласці Арцём Гурын. Яго лепшая спроба сёння - 7.51м. Трэнеры: С.А. Іваноў, Дземянчук, Бакач.


- Да гэтага старту не рыхтаваліся, хутчэй, хацеў адпрацаваць чыста тэхнічныя моманты, папрацаваць над нахілам. На рэзультат ніякі не разлічваў. Ці скончаны сезон? Будзе вядома праз пару дзён. Магчыма, яшчэ выступлю дзесьці на міжнародным старце.

Другім стаў Ягор Знудаў з Мінскай вобласці з рэзультатам  7.18м. Трэніруюць спартсмена У.У. Шагун, М.П. Савановіч.

На трэцяй пазіцыі завяршыў спаборніцтвы Яўген Машко, які выступае за Гродзенскую вобласць. У сваёй лепшай спробе ён паляцеў на 7.06м. Трэнеры: У.У. Шагун, В.А. Барсук.

***

ПРАТАКОЛЫ. ДЗЕНЬ ПЕРШЫ

Фатаграфіі першага дня спаборніцтваў:

АЛЬБОМ 1

АЛЬБОМ 2

***

На гэтым спаборніцкая праграма першага дня турніру падышла да канца. Дзякуй за тое, што былі з намі. Да сустрэчы заўтра ў 15:00!

 


КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ