Навіны
ПРЫМІ ЎДЗЕЛ У ЗАБЕГУ "ЭКА-ТРЭЙЛ"! РЭГІСТРАЦЫЯ ЎЖО ІДЗЕ!
22 Февраля 2021
408


Ці можна ў цэнтры прамысловага Мінску правесці экалагічны забег? Мы адказваем: "Так!". Вас чакаюць найпрыгажэйшыя месцы ракі Свіслач, паркавая зона мікрараёна "Вяснянка", маляўнічыя пейзажы Цнянскага вадасховішча, дамба, аквапарк, вабныя свежасцю лясныя дарогі – і ўсё гэта ў сэрцы беларускай сталіцы. Бегчы – адно задавальненне! А цяпер расказваем пра падрабязнасці.

ДАТА, ЧАС І МЕСЦА СТАРТУ: 25 красавіка 2021 года ў 12:00 ля Дома веславання (пр-т Пераможцаў, 18/2).

ДЫСТАНЦЫІ: 8км 800м і 15км.

АСАБЛІВАСЦІ ЗАБЕГУ: траса праходзіць у асноўным па грунтавых і лясных дарогах, прыкладна 20% – асфальтавае пакрыццё. Неабходны трэкінгавы абутак з падэшвай сярэдняй агрэсіўнасці. Па трасе будзе трохі балоцістай мясцовасці, а таксама мост праз МКАД з пешаходнай часткай. Пры сабе неабходна мець мабільны тэлефон.


УЗРОСТАВЫЯ КАТЭГОРЫІ: 30 гадоў і маладзейшыя, 31-40 гадоў, 41-50 гадоў, 51-60 гадоў, 61 год і старэйшыя.

СТАРТАВЫЯ ЎЗНОСЫ НА АБЕДЗВЮХ ДЫСТАНЦЫЯХ: 

- 15.00 BYN (пры аплаце ў перыяд з 8 лютага па 8 сакавіка 2021 года);

- 20.00 BYN (пры аплаце ў перыяд з 9 сакавіка па 9 красавіка 2021 года);

- 25.00 BYN (пры аплаце ў перыяд з 10 красавіка па 18 красавіка 2021 года);

- 30.00 BYN (пры аплаце ў перыяд з 19 красавіка па 24 красавіка 2021 года). 

АТРЫМАННЕ НУМАРА: выдаюцца ўдзельнікам у адпаведнасці з пададзенымі заяўкамі 24 красавіка з 15:00 да 19:00 і 25 красавіка з 9:00 да 11:30 у фае Дома веславання па адрасе: г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 18/2. Для атрымання нумара неабходна прад'явіць пасведчанне асобы і медыцынскую даведку або распіску аб адказнасці за сваё здароўе (папярэдне раздрукаваную з сайта і запоўненую).

ПАКЕТ УДЗЕЛЬНІКА: 

̶            стартавы нумар з чыпам хронаметражу і шпількай;

̶            гарачы чай, невялікі перакус і бутэлька вады на фінішы;

̶            медаль финишёра. 

УЗНАГАРОДЖАННЕ: абсалютныя пераможцы на дыстанцыях 8км 800м і 15км узнагароджваюцца грашовымі прызамі; пераможцы ва ўзроставых групах сярод мужчын і жанчын узнагароджваюцца памятнымі прызамі; удзельнікі, якія занялі месцы на п'едэстале гонару – сертыфікатамі. Узнагароджанне адбудзецца пасля заканчэння забегаў.

РАСПРАНАЛЬНЯ І КАМЕРЫ ЗАХОЎВАННЯ: размешчаны ў Доме веславання. Мы рэкамендуем узяць каштоўныя рэчы з сабой альбо пакінуць іх у сяброў, якія прыйдуць падтрымліваць вас.

СТАРТ: стартава-фінішны гарадок будзе знаходзіцца ля Дома веславання на веладарожцы і адкрыецца ў 10:30. Допуск у яго – толькі для ўдзельнікаў са стартавымі нумарамі. Старт кожнага забегу будзе праходзіць па зваротным адліку: 10, 9, 8, 7 і г.д. Адлік вашага асабістага часу пачнецца толькі пасля перасячэння стартавай лініі. Будзьце ўважлівыя да іншых удзельнікаў забегу. Мы рэкамендуем адмовіцца ад выкарыстання навушнікаў, каб чуць папярэджанні ад іншых бегуноў і суддзяў.

ФІНІШ: вынікі фіксуюцца электроннай сістэмай хронаметражу. Ваш асабісты вынік будзе вымераны пры перасячэнні лініі старту і фінішу. Для гэтага да тыльнага боку стартавага нумара прымацаваны чып. Не згінайце нумар, не мніце і не захоўвайце яго побач з магнітамі – гэта можа сапсаваць яго, а ваш вынік не счытаецца. Выніковыя рэзультаты будуць апублікаваныя на сайце 42195.by.

***

Аматары бегу! Мы чакаем сустрэчы з вамі 25 красавіка. Хочаш далучыцца? Тады рэгіструйся ПА СПАСЫЛЦЫ!

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ