Навіны
ПЕРАМОЖЦЫ ПЕРШАГА ЭТАПУ "ПРАЕКТА 300 ТАЛЕНТАЎ ДЛЯ КАРАЛЕВЫ" + ЗМЕНЫ Ў ПАРАДКУ ПРАВЯДЗЕННЯ
31 Декабря 2021
154


Пад канец года аб'яўляем вам імёны пераможцаў першага этапу спартыўна-масавага мерапрыемства "300 талентаў для Каралевы" і знаёмім вас са зменамі, якія чакаюць праект у 2022-ым.

Так, цяпер трэці і чацвёрты этапы праекта пройдуць адразу адзін за адным. На вясновых школьных канiкулах усе адабраныя па выніках другога этапу каманды абласцей і горада Мінска будуць знаходзіцца на вучэбна-трэніровачным зборы ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня". Па завяршэнні тыднёвай падрыхтоўкі, у суботу (2 красавіка), усе 300 юных талентаў і іх трэнеры адправяцца ў сталіцу, а ў нядзелю (3 красавіка) адбудзецца вялікі і маляўнічы фінал. Спартыўнае свята, як і раней, прыме лёгкаатлетычны манеж Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. Звяртаем Вашу ўвагу, што дысцыпліны фіналу спаборніцтваў (у прыватнасці, такі вiд, як скачкі на скакалцы) могуць чакаць змены. Аб прынятых рашэннях мы аб'явім крыху пазней.

А цяпер прапануем вашай увазе спісы дзяцей, якія паказалі лепшыя вынікі на першым - ўнутрышкольным - этапе новага сезона спартыўна-масавага мерапрыемства.

Брэсцская вобласць

Вiцебская вобласць

Гомельская вобласць

Гродзенская вобласць

Мiнская вобласць

Магилёўская вобласць

Горад Мiнск

Адзначым, што ўдзел у другім этапе, правядзенне якога падоўжана да 30 студзеня, прымуць сотні юных спартсменаў з кожнага рэгіёна. Прымаць удзел у іх могуць таксама дзеці, якія НЕ ўвайшлі ў лік пераможцаў першага этапу. Нагадаем, што на першых двух этапах праекта навучэнцы 2-4 класаў здаюць тэсты, якія ўключаюць у сябе бег на 30м, скачок у даўжыню з месца, кіданне тэніснага мяча, чаўночны бег 4х9м, бег на 500м (дзяўчынкі) і 800м (хлопчыкі). Фіналісты вызначаюцца як па суме мнагабор'я, так і па лепшых выніках у чатырох намінацыях: спрынт, скачкі, кідання і вынослiвасць.

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ