Навіны
НАЦЫЯНАЛЬНЫ РЭКОРД ІРЫНЫ ЖУК НА СТАРЦЕ СЕЗОНА І ВЫСТУПЛЕННЕ МАКСІМА НЕДАСЕКАВА НА БРЫЛЬЯНТАВАЙ ЛІЗЕ Ў ДОХЕ
28 Мая 2021
232


Сёння ўвечары, 28 траўня, у катарскай Дохе праходзіць другі этап прэстыжнай сусветнай серыі лёгкаатлетычных стартаў Wanda Diamond League. Свой летні спаборніцкі сезон гэтым турнірам адкрылi два лідары беларускай нацыянальнай каманды ў скачковых відах - Ірына Жук і Максім Недасекаў.

Ірына Жук пачала сваё выступленне ў сектары для скачку з шастом на адзнацы 4.50. Дадзены рубеж беларусцы скарыўся толькі з трэцяй спробы. Следам наша спартсменка без праблем пераадолела вышыню 4.64, пасля чаго планка пермесцілася на 4.74. І ў другім выхадзе на разбег Ірына Жук здзейсніла ўдалы скачок, перапісаўшы свой жа нацыянальны рэкорд!


Пераможцай спаборніцтваў стала прадстаўніца ЗША Кэці Нэйджот, якая ўзляцела на 4.84. З такім жа вынікам другое месца заняла яшчэ адна амерыканка Сандзі Морыс. Трэці радок за брытанкай Холі Брэдшоў, якой скарылася планка на адзнацы 4.74. Ірына таксама ўзяла дадзеную вышыню і стала шостай з новым нацыянальным рэкордам.


Шчыра віншуем Ірыну і яе нязменнага настаўніка Юрыя Георгіевіча Кавальчука з чарговым дасягненнем і ганарымся іх дуэтам. Далей - яшчэ вышэй!

***

Максім Недасекаў адкрыў спаборніцкі сезон сёмым радком пратаколу і вынікам 2.24. Нашаму спартсмену з другой спробы скарылася пачатковая вышыня 2.15 і з другой - адзнака 2.20. Рубеж 2.24 ён пакарыў у другім выхадзе ў сектар, а пасля двух няўдалых скачкоў на 2.27 перанёс астатнюю спробу на 2.30. Нажаль, у гэты раз яе ўзяць не ўдалося.


Выйграў спаборніцтвы Ілля Іванюк, выступа пад нейтральным сцягам, які пакарыў планку на вышыні 2.33. Сярэбраным прызёрам з скачком на 2.30 стаў катарец Мутаз Баршим. Трэцяе месца заняў украінец Андрэй Працэнка, які ўзяў 2.27.


КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ