Навіны
КРЫСЦІНА ЦІМАНОЎСКАЯ АДКРЫЛА СПАБОРНІЦКІ СЕЗОН ПЕРАМОГАЙ НА ТУРНІРЫ Ў АЎСТРЫІ
03 Июня 2021
234


Сёння, 3 чэрвеня, у Санкт-Пельтэне прайшоў Мемарыял Лізэль Пракоп, прысвечаны памяці аўстрыйскай спартсменкі, прызёра Алімпійскіх гульняў 1968 года ў мнагабор'і. На гэтым турніры свой першы старт у летнім сезоне правяла лідар беларускай зборнай у спрынце Крысціна Ціманоўская.

У сваім папярэднім забегу на дыстанцыі 100м Крысціна атрымала перамогу з вынікам 11.52 і кваліфікавалася ў вырашальную частку спаборніцтваў з другім часам. У фінале беларуска ўпэўнена фінішавала першай з вынікам 11.22 (вецер +1.5 м/с) i паднялася на вышэйшую прыступку п'едэстала ў гэтым відзе праграмы.


Адзначым, што гэты паказчык - чацвёрты ў кар'еры Крысціны, і гэта вельмі годны пачатак алімпійскага лета. Шчыра віншуем нашу спартсменку і ўсю яе каманду з паспяховым стартам!

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ