Навіны
БЕЛАРУСКАЯ ФЕДЭРАЦЫЯ ЛЁГКАЙ АТЛЕТЫКІ ВІНШУЕ ЎСІХ З НОВЫМ ГОДАМ!
31 Декабря 2021
107

Дарагія спартсмены, трэнеры, аматары і ўсе датычныя да Каралевы спорту!

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі віншуе вас з надыходзячым Новым годам!

Перш за ўсё жадаем моцнага здароўя, шчасця, любові і дабрабыту вам і вашым блізкім. Хай у доме жывуць цяпло, ўтульнасць і гармонія, каб на трэніроўкі вы прыходзілі з велізарным жаданнем і бляскам у вачах!

Пачынаецца новы алімпійскі цыкл. Верым, што ён складзецца для вас ўдала. Хай поспех, шанцаванне, стараннасць і працавітасць стануць вернымі спадарожнікамі на шляху да дасягнення пастаўленых мэтаў. Смела адточваць сваё майстэрства і рухайцеся толькі наперад!

Заставайцеся пазітыўнымі і светлымі людзьмі ў любой, нават няпростай сітуацыі. І як можна часцей адчувайце смак перамогі і радасць ад дасягнутых вынікаў! А ўсім прыхільнікам лёгкай атлетыкі жадаем як можна больш падстаў для весялосці і яркіх эмоцый ад дасягненняў нашых спартсменаў!

З Новым годам!

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ