
Цеснае і прадуктыўнае супрацоўніцтва Грамадскага аб'яднання "Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі" і ААТ «Банк Дабрабыт» доўжыцца ўжо не першы год. Менавіта гэты Банк, які надае ў рамках сваёй палітыкі вялікую ўвагу падтрымцы айчыннага спорту, з'яўляецца партнёрам прызавога фонду розных лёгкаатлетычных мерапрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь. Адно з іх - самая маштабная бегавая падзея краіны, якая штогод збірае тысячы і нават дзясяткі тысяч прыхільнікаў актыўнага ладу жыцця з розных куткоў планеты на цэнтральных праспектах сталіцы, - Мінскі паўмарафон!
У 2021 годзе сума прызавога фонду, як і на мінулым Мінскім паўмарафоне 2019 года, складзе 60000$. Паміж пераможцамі і прызёрамі ён будзе размеркаваны наступным чынам:
Дыстанцыя 21.1км
Месца |
Мужчыны |
Жанчыны |
I |
3000 USD |
3000 USD |
II |
2500 USD |
2500 USD |
III |
2000 USD |
2000 USD |
IV |
1500 USD |
1500 USD |
V |
1000 USD |
1000 USD |
VI |
500 USD |
500 USD |
Бонусы за вынiк на дыстанцыi 21.1км
Мужчыны |
Жанчыны |
1 месца |
2 месца |
3 месца |
1:03:00 |
1:13:00 |
1200 USD |
900 USD |
600 USD |
1:02:00 |
1:11:00 |
1800 USD |
1500 USD |
1200 USD |
1:01:00 |
1:09:50 |
2400 USD |
2100 USD |
1800 USD |
1:00:00 |
1:08:10 |
3200 USD |
2700 USD |
2400 USD |
0:59:00 |
1:05:35 |
6000 USD |
5000 USD |
4000 USD |
Дыстанцыя 10.55км
Месца |
Мужчыны |
Жанчыны |
I |
400 USD |
400 USD |
II |
300 USD |
300 USD |
III |
200 USD |
200 USD |
Дыстанцыя 5.5км
Месца |
Мужчыны |
Жанчыны |
I |
60 USD |
60 USD |
II |
50 USD |
50 USD |
III |
40 USD |
40 USD |
Дадатковы бонус у памеры 2000$ атрымаюць пераможцы на галоўнай дыстанцыі Мінскага паўмарафона - 21.1 км - у мужчын і ў жанчын за ўсталяванне рэкорду трасы (мужчыны - 1:02:37, жанчыны - 1:11:24).
***
Адзначым, што Банк актыўна супрацоўнічае са спартсменамі, у тым ліку і лёгкаатлетамі, складаючы з імі рэкламныя кантракты. Так, два гады таму будучы прызёр Алімпійскіх гульняў скакун у вышыню Максім Недасекаў стаў паслом Банка Дабрабыт і афіцыйнай асобай карткі "Давай-давай". Яна, дарэчы, выпускаецца на платформе Visa Gold і дазваляе эканоміць на здаровым ладзе жыцця. З кожнай пакупкі спартыўных тавараў і паслуг пры аплаце дадзенай банкаўскай картай на рахунак вяртаецца 1.5 адсотка. Для ўладальнікаў карты прадугледжваюцца зніжкі да 50 працэнтаў у розных фітнес-цэнтрах, крамах спартыўных тавараў і правільнага харчавання, а таксама басейнах, SPA па ўсёй краіне. Поўны спіс магазінаў-партнёраў можна знайсці ТУТ. Да пераваг карты можна аднесці магчымасць зняцця замежнай і нацыянальнай валюты ў прыладах Банка і банкаў-партнёраў, а гэта Белгазпрамбанк, СтатусБанк, Абсалютбанк, а таксама банкаматы Альфа-Банк, і здзяйсненне безнаяўных аперацый для аплаты тавараў, работ і паслуг) у тым ліку ў сетцы Інтэрнэт і сістэме АРІП. Да таго ж картка мае цікавы дызайн з выявай бягучага чалавека.
***
Традыцыйна зона Банка Дабрабыт прадстаўлена на ЭКСПА Мінскага паўмарафона. З сённяшняга дня, 9 верасня, яно праходзіць ў спартыўным комплексе «Палова Арэна». І гэта значыць, што на працягу бліжэйшых дзён удзельнікі забегу могуць атрымаць свае нумары і стартавыя пакеты, а ўсе жадаючыя наведаць форум, азнаёміцца або набыць прадстаўленыя там тавары і натхніцца спартыўнай атмасферай.
Ужо звыкла Банк Дабрабыт дарыць усім магчымасць спыніць імгненне і адлюстраваць сябе ў яркай фотозоне, а на прома-стойцы можна атрымаць вычарпальную інфармацыю аб прадуктах, паслугах і прапановах. Прадоўжыцца прымеркаваная выстава да 12 верасня, і традыцыйна завершыцца непасрэдна самім Мінскім паўмарафонам. Зрэшты, і пасля старту заключнай дыстанцыі гасцям бегавога свята будзе на што паглядзець: крэатыўныя плакаты гледачоў і касцюмы ўдзельнікаў, упартая барацьба на фінішы і, вядома, узнагароджанне пераможцаў і прызёраў заслужанымі прызамі і грашовымі сертыфікатамі!